Храм святого равноапостольного князя Владимира
Официальный сайт православного храма в Минске
  • Главная
  • Князь Владимир
  • Богослужения
  • Таинства и требы
  • Пожертвования на храм
  • Воскресная школа
  • Фотогалерея
  • Контакты

Памяць усіх беларускіх святых

У 1984 годзе ў Тыдзень 3-і пасля Пяцідзесятніцы было ўпершыню здзейснена святкаванне Сабора святых Беларускай зямлі і праслаўленых Царквой у ліку святых. Самымі старажытнымі ў Беларусі з’яўляюцца Полацкая і Тураўская епархіі, таму і першымі вядомымі беларускімі святымі былі Полацкія і Тураўскія кіруючыя архірэі: сьвяціцелі Міна, Дзіянісій і Сымон, епіскапы Полацкія, сьвяціцелі Кірыл і Лаўрэнцій, епіскапы Тураўскія. Яны шануюцца як першыя архіпастыры, якія сваім жыццём і служэннем спрыялі распаўсюджванню веры Хрыстовай у першыя стагоддзі пасля Хрышчэня Беларускай зямлі. Іх свяціцельская дзейнасць праходзіла ў XII і XIII стагоддзях.
У гэты ж перыяд свой манаскі подзвіг здзяйснялі прпадобныя Марцін Тураўскі, Ефрасіння Полацкая, Елісей Лаўрышэўскі.
У XII стагоддзі існавала яшчэ адна старажытная епархія, у склад якой уваходзілі беларускія землі -
Смаленшчыны. Тут праславіўся сваёй дабрадзейнасцю і праведнасьцю верны Расціслаў, князь Кіеўскі і Смаленскі. Ім былі пабудаваныя мноства храмаў і манастыроў на беларускіх землях, сваім жыццём ён уяўляў асабісты прыклад пабожнасці.
У XIII-XIV стагоддзях хрысціянская вера распаўсюджвалася на паўночна-заходніх землях Вялікага
княства Літоўскага. Не заўсёды гэта праходзіла мірна. Менавіта тут здзейснілі свой пакутніцкі подзвіг святыя Антоній, Іаан і Яўстафій Віленскія. Яны шануюцца як першых на Беларусі пакутнікі дзеля Хрыста. І, відаць, не выпадкова пасля іх пакутніцкага подзвіга на землях Вялікага княства Літоўскага ўсталяваўся амаль 200-гадовы перыяд ўмацавання Праваслаўнай Царквы і росквіту асветы і адукацыі. У гэты перыяд Гасподзь праславіў праведную дзеву Іульянію Альшанскую, пра зямное жыццё якой амаль не
існуе звестак. Аднак у яе вобразе ўвасоблена памяць пра многіх беларускіх хрысціянак.
Цяжкім выпрабаваннем для Праваслаўя стаў перыяд уніі. Сваёй устойлівасцю і адданасцю веры
праваслаўнай у гэты час праславіліся праведная Сафія Слуцкая, прападобнамучанікі Афанасій Брэсцкі і Макарый Пінскі.
Як нябесны абаронца дзяцей-хрысціян шануецца пакутнік немаўля Гаўрыіл Беластоцкі.
У перыяд уніі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, якое ўваходзіла у склад Рэчы Паспалітай,
засталася толькі адна праваслаўная епархія з цэнтрам у Магілёве. На чале гэтай епархіі стаяў свяціцель Георгій (Каніскі). Ён вёў вельмі актыўную асветніцкую дзейнасць, таму што ў перыяд уніі ўзровень духоўнай асветы як святарства, так і народа быў вельмі нізкім. Сваім служэннем архіепіскап Георгій
рыхтаваў добрую глебу для далейшага вяртання духавенства і народа з уніі ў праваслаўе.
У гісторыі Царквы Хрыстовай мірныя стваральныя перыяды чаргуюцца з перыядамі выпрабаванняў і ганенняў. Адпаведна з гэтым у мірныя часы найбольш праяўляецца подзвіг праведнасьці, а ў часы
ганенняў здзяйсняюцца подзвігі пакутніцтва.
Так, з спачынам ў 1917 годзе праведнага Іаана Кармянскага звязваецца канчатак мірнага перыяду ў гісторыі Царквы на Беларусі. Пасля гэтага пачынаецца перыяд ганенняў, калі пакутніцтва дзеля Хрыста прынялі тысячы людзей. З іх ліку Гасподзь адкрыў лёсы 23-х новапакутнікаў і вызнаўцаў Мінскай епархіі, праслаўленых Беларускай Праваслаўнай Царквой ў 1999 годзе, а таксама навамучанікаў Віцебскай епархіі, праслаўленых ў 2007 годзе.
У апошнія гады ў Сабор Святых зямлі Беларускай ўвайшлі свяшчэннамучанік Паўлін, епіскап Магілёўскі, а таксама Макарый, мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі (забіты татарамі ў 1497 годзе пад Мазыром, што па дарозе з Навагрудка ў Кіеў); Мітрафан, архіепіскап Астраханскі; Гаўрыіл, архіепіскап Разанскі; Іаан, архіепіскап Рыжскі.
Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 2002 годзе да Сабора Беларускіх Святых залічаны свяшчэннамучанік архідыякан Нікіфар (Кантакузен), які быў афіцыйным прадстаўніком Канстанцінопальскага Патрыярха ў Вялікім княстве Літоўскім і праявіў мужнасць, абараняючы Праваслаўе на Брэсцкім Царкоўным саборы 1596 года. Яго цвёрдая асабістая пазіцыя стала прычынай шматлікіх ганенняў з боку каталіцкай улады, якія скончыліся мучаніцкай смерцю архідыякана.

Таксама ў 2002 годзе ў склад Сабору Беларускіх Святых ўвайшлі сьвятыя, якія падвізаліся ў больш даўнія часы. Благаверны Барыс, князь Тураўскі (памяць 6 ліпеня) быў сынам вялікага князя Юрыя аўгарукага, унукам Уладзіміра Манамаха. У 1155 годзе ён стаў князем Тураўскім і Пінскім. Вядома, што ў 1157 годзе Барыс страціў Тураў у выніку міжусобнай барацьбы. Памёр ён ў 1158 годзе і быў пахаваны ў царкве святых пакутнікаў на Нерлі, якую пабудаваў яго бацька Юры.
Благаверная княгіня Еўпраксія Пскоўская паходзіла з Полацка, атрымала адукацыю ў Полацкім Спаскім манастыры. Была забітая ў 1243 годзе ў Пскове сваім пасербам.
Прападобны Генадзь Магілёўскі нарадзіўся ў Магілёве. Быў пастрыжаны ў манаства і жыў у кастрамскіх лясах. Спачыў ў 1565 годзе. Нятленныя мошчы святога Генадзя спачываюць ў Кастраме.
Прападобны Фёдар Астрожскі паходзіў з роду князёў Турава-Пінскіх. Будучы князем, абараняў Праваслаўе ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1441 годзе прыняў манаства ў Кіева-Пячэрскім манастыры, дзе і спачыў ў 1483 годзе. Нятленныя мошчы святога Фёдора знаходзяцца ў далёкіх пячорах Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай Лаўры.
Прападобная Харытіна, князёўна Літоўская, паходзіла з роду князёў Літоўскіх. З-за міжусобіц перасялілася ў Ноўгарад, а затым прыняла пострыг ў Свята-Петра-Паўлоўскім жаночым манастыры пад Ноўгарадам. Спачыла у 1492 годзе; нятленныя мошчы святой Харытіны знаходзяцца ў Наўгародскай царкве Пятра і Паўла.
У апошнія гады, дзякуючы архіўным пошукам, папоўніўся сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Праваслаўнай веры. Да ліку беларускіх святых далучаны сьвяціцель Іасаф (Жевахов), які ў 1934 годзе ўзначальваў Магілёўскую епархію, а ў трагічным 1937 году быў асуджаны і расстраляны па распараджэнні ўладаў.
У 2004 годзе ў храме Свяціцеля Мікалая горада Петрыкава адбылося царкоўнае ўслаўленне свяшчэннамучаніка Іаана (Пашіна), ураджэнца тых месцаў, які ў сане вікарнага епіскапа служыў на Гомельшчыне і таксама прыняў пакутніцкую смерць за веру ў 1930-я гады.
6 лютага 2006 адбылося ўслаўленне у ліку святых блажэннай Валянціны Мінскай, якая ў цяжкія часы агульнай бязвер’я, калі Царква пераследвалася і храмы руйнаваліся, захоўвала ў душах людзей скарб веры.
11 жніўня 2007 г. была праслаўленая прападобная Манефа Гомельская, жыццёвы шлях якой таксама прыйшоўся на бязбожны час. Нягледзячы на цялесную немач і трагічныя жыццёвыя абставіны, прападобная Манефа захавала і пранесла праз усё жыццё дар глыбокай веры, малітоўнасці і міласэрнасці, за што атрымала
ад Госпада здольнасць з дапамогай малітвы вылечваць хворых і ўмацоўваць нямоглых.

Трапар Сабору Беларускіх святых, глас 5
Ушанаваў Гасподзь Беларускі край / святымі, што добра дагадзíлі Яму:/ свяціцелямі, мучанікамі, прападобнымі і праведнымі,/ якія верна Госпаду паслужылі / і ўзнагароду за подзвіг атрымалі;/ да іх жа цяпер і мы ўсклікаем:/ за нас маліцеся Госпаду, / каб мы ў веры і справах плод добры прынеслi.
Кандак, глас 3.
Божыя ўгоднікі Беларускае зямлі / сёння са спадзяваннем стаяць перад Прастолам Святой Троіцы / і нябачна за нас моляцца Богу і за край наш, / просячы нам міру і вялікай міласцi.

Последние записи

Отошел ко Господу протоиерей Сергий Гордун

Новости

Отошел ко Господу протоиерей Сергий Гордун

Слово Митрополита Вениамина. День Святой Троицы

Новости

Слово Митрополита Вениамина. День Святой Троицы

День Святой Троицы. Пятидесятница

Новости

День Святой Троицы. Пятидесятница

Храм святого равноапостольного князя Владимира
© Храм святого равноапостольного князя Владимира 2022
Республика Беларусь, г. Минск, ул. 1-я Поселковая, 47.
Яндекс.Метрика