Пасланне да Ражджаства Хрыстовага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
Пасланне да Ражджаства Хрыстовага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і міранам Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Што Табе прынясём, Хрысце, Які з’явіўся на зямлі як чалавек дзеля нас?
Кожнае з Тваіх стварэнняў падзяку Табе прыносіць:
ангелы — спеў, нябёсы — зорку,
мудрацы — дары, пастухі — цуд,
зямля — пячору, пустыня — яслі;
мы ж — Маці Дзеву.
Спрадвечны Божа, памілуй нас.
Сціхіра на «Господи, воззвах» вячэрні свята Ражджаства Хрыстовага.
Дарагія і ўзлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры, увесь святарскі, дыяканскі і манаскі чын, набожныя міране — верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы! Сардэчна віншую ўсіх вас з вялікім і светлым святам Ражджаства Хрыстовага!
Следам за старажытнымі мудрацамі сёння ўсе мы, прыведзеныя Віфлеемскай зоркай, радасна накіраваліся да ясляў Бажэственнага Дзіцяці — Госпада нашага Іісуса Хрыста: Бог уцялесніўся, каб абнавіць свет, каб людзі «жыццё мелі, і ўдосталь мелі» (Ін. 10: 10). Святы апостал і евангеліст Лука паўтарае словы Ангела пра тое, што ў горадзе Давідавым «нарадзіўся вам сёння… Спасіцель, Які ёсць Хрыстос Гасподзь» (Лк. 2: 11). Наколькі ж вялікія невымоўная міласэрнасць і бязмежная любоў Госпада, Які прынізіўся дзеля нашага спасення! Тварэц неба і зямлі сышоў на зямлю, каб адкрыць Сябе людзям і ўказаць нам шлях у Нябеснае Царства.
Ражджэственскія малітвы нашай Святой Царквы з’яўляюцца працягам таго славаслоўя, якое ў дзівосную ноч Ражджаства ангельскім спевам напоўніла ўвесь свет, горні і дольні: «Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля» (Лк. 2: 13−14). У Ражджастве Хрыстовым Усявышні Гасподзь паказаў чалавецтву вялікую тайну Уцялеснення Сына Божага, бо «сёння Бог на зямлю прыйшоў, і чалавек на Нябёсы ўзышоў».
Сёння Гасподзь Уседзяржыцель кладзецца ў яслі нашых сэрцаў, у якіх адбываецца наша ўсынаўленне Самому Тварцу. Успамінаючы, як мудрацы «узрадаваліся радасцю вельмі вялікаю. І, увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго, і, паўшы, пакланіліся Яму; і, адкрыўшы скарбніцы свае, прынеслі Яму дары: золата, ладан і смірну» (Мф. 2: 10−11), мы павінны спытаць у сябе: а што ж мы прыносім да ясляў, якія прынялі Неўмяшчальнага Бога?
Яму не патрэбны ні наша слава, ні нашы матэрыяльныя дасягненні; марныя думкі і штодзённыя турботы, імкненні людзей узвысіцца адзін над адным з’яўляюцца пылам у вачах Бога. Ва ўсе часы людзі, якія заганарыліся і аддаліліся ад Бога, у выніку рабіліся нікчэмнымі і няшчаснымі.
Няхай жа будзе нашым дарам Бажэственнаму Дзіцяці моцная і шчырая вера, прыклад якой дае нам Прасвятая Багародзіца, бо Яна сказала Архангелу Гаўрыілу, які абвясціў Ёй добрую вестку: «вось, Я — раба Гасподняя; няхай будзе Мне па слову твайму» (Лк. 1: 38). Прападобны Яфрэм Сірын піша, што Дзева Марыя — «Дачка Святла, таму што праз Яе азарыліся Святлом і свет, і жыхары яго». Святая Царква заклікае нас з верай несці свету гэтае Святло, Якое ёсць Гасподзь наш Іісус Хрыстос.
Кожны з нас, для каго Гасподзь — Айцец Нябесны, абавязкова павінен прынесці да Віфлеемскіх ясляў яшчэ адзін дар — любоў: любоў адзін да аднаго, да ўсіх навакольных людзей — гарачую і дзейсную, бо «па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі любоў будзеце мець паміж сабою» (Ін. 13: 35). Побач з намі заўсёды ёсць тыя, хто пакутуе, падае духам, адчайваецца, старыя і нядужыя, хворыя, гаротныя і самотныя. Неабходна разумець, што там, дзе няма любові, узаемнай падтрымкі і адказнасці, гатоўнасці ўсё жыццё прынесці ў дар тым, каго любіш, там няма ні шчасця, ні радасці, ні паўнаты быцця. Гасподзь і Спасіцель чакае ад верных дзяцей Святой Царквы добрых пладоў — служэння любові і міласэрнасці дзеля нашых бліжніх.
Год мінулы, міласцю Божай, прынёс нам нямала духоўнай радасці. Ён быў адзначаны шматлікімі добрымі здзяйсненнямі ў жыцці нашай Царквы, якія таксама сталі своеасаблівымі падарункамі Богадзіцяці Хрысту.
У дні святкавання Ражджаства Госпада і Спасіцеля нашага Царква Хрыстова заклікае да радаснай і ўдзячнай малітвы, і мы ўзносім хвалу і падзяку ўцялесненаму Сыну Божаму, Які прынёс на зямлю вечнае спасенне, любоў і мір, за ўсе Яго дабрадзействы і міласці, дараваныя ў мінулым годзе, за Яго ўсемагутную дапамогу, што ўмацоўвала нас у выпрабаваннях, якія мы пераадольвалі з верай і спадзяваннем на Бога.
Любоў і мірнае адзінства прынёс на зямлю Гасподзь наш Іісус Хрыстос: «няхай усе будуць адно: як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, так няхай і яны ў Нас будуць адно» (Ін. 17: 21). Найвышэйшая мэта, указаная прыйшоўшым на зямлю Спасіцелем, — мірнае адзінства людзей у адзінстве з Богам, у адной праваслаўнай веры, у Адзінай, Святой, Саборнай і Апостальскай Царкве. Як верныя дзеці Хрыстовы, усе мы павінны клапаціцца пра захаванне адзінства Святой Праваслаўнай Царквы.
Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, выступаючы на XIХ Сусветным Рускім народным саборы з дакладам «Спадчына князя Уладзіміра і лёс гістарычнай Русі», адзначыў, што «у год 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра мы звяртаемся да спадчыны, якую ён нам пакінуў… Спадчына заўсёды змяшчае ў сабе запавет, заахвочвае нашчадкаў да дзеяння. Відавочна, што асноўны і самы каштоўны для на сэнс спадчыны роўнаапостальнага князя — гэта сэнс рэлігійны: гэта прынятая народам вера Хрыстова». Выбар Хрысціцеля Русі «дазволіў народу раскрыць свае здольнасці і таленты ў лоне хрысціянства, выявіць сябе ў служэнні ўсяленскай ісціне Хрыстовай і ў межах гэтага служэння стварыць уласную цывілізацыю».
Першасвяціцель заклікаў усіх «адчуць і асэнсаваць адзіны гістарычны шлях, які пачаўся з Хрышчэння Русі: ім мы крочылі скрозь усе выпрабаванні да перамог, менавіта гэты шлях адкрывае нам перспектыву будучыні. Гэтая перспектыва — захаванне і будаўніцтва нашай самабытнай цывілізацыі, якая абапіраецца на ўніверсальны хрысціянскі падмурак і ўлічвае нацыянальныя пачаткі народаў. Такі для нас найважнейшы ўрок спадчыны святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Мы павінны быць вартымі гэтай спадчыны, абавязаны захаваць яе і перадаць наступным пакаленням», — падкрэсліў Свяцейшы Патрыярх Кірыл.
Дарагія і ўзлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры, айцы, браты і сёстры! Зноў і зноў віншую вас са светлым і радасным святам Ражджаства Хрыстовага і малітоўна жадаю невычэрпнай благадатнай дапамогі Божай у вашай працы дзеля славы Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзеля славы Бацькаўшчыны нашай — благаславеннай Белай Русі, на радасць усім нашым бліжнім. Амінь.
Павел, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
***
Рождественское послание митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси архипастырям, пастырям, диаконам, монашествующим и мирянам Белорусской Православной Церкви.
Что Тебе принесём, Христе, яко явился еси на земли яко человек нас ради?
Каяждо бо от Тебе бывших тварей благодарение Тебе приносит:
ангели пение, небеса звезду, волсви дары, пастырие чудо, земля вертеп, пустыня ясли;
мы же Матерь Деву.
Иже прежде век, Боже, помилуй нас.
Стихира на «Господи, воззвах» вечерни праздника Рождества Христова.
Дорогие и возлюбленные о Господе Преосвященные архипастыри, весь священнический, диаконский и монашеский чин, благочестивые миряне — верные чада Белорусской Православной Церкви! Сердечно поздравляю всех вас с великим и светозарным праздником Рождества Христова!
Вслед за древними мудрецами ныне все мы, ведомые Вифлеемской звездой, радостно устремились к яслям Божественного Младенца — Господа нашего Иисуса Христа: Бог воплотился, чтобы обновить мир, чтобы люди «имели жизнь и имели с избытком» (Ин. 10: 10). Святой апостол и евангелист Лука повторяет нам слова Ангела о том, что во граде Давидове «родися вам днесь Спас, Иже есть Христос Господь…» (Лк. 2: 10−12). Сколь велики неизреченное милосердие и беспредельная любовь Господа, умалившегося нашего ради спасения! Творец неба и земли сошёл на землю, чтобы открыть Себя людям и указать нам путь в Небесное Царство.
Рождественские молитвы нашей Святой Церкви являются продолжением того славословия, которое в дивную Рождественскую ночь ангельским пением огласило весь мир, Горний и дольний: «Слава в вышних Богу, и на земле мир, в человецех благоволение» (Лк. 2: 13−14). В Рождестве Христовом Всевышний Господь явил человечеству великую тайну Воплощения Сына Божия, ибо «днесь Бог на землю прииде, и человек на Небеса взыде».
Ныне Господь Вседержитель полагается в ясли наших сердец, в которых происходит наше усыновление Самому Творцу. Вспоминая, как волхвы «возрадовались радостью весьма великою, и, войдя в дом, увидели Младенца с Мариею, Матерью Его, и, пав, поклонились Ему; и, открыв сокровища свои, принесли Ему дары: золото, ладан и смирну» (Мф. 2: 10−11), мы должны спросить себя: а что же мы приносим к яслям, принявшим Невместимого Бога?
Ему не нужны ни наша слава, ни наши материальные достижения; суетные помыслы и житейские треволнения, стремления людей превознестись друг над другом предстают прахом в очах Бога. Во все времена возгордившиеся и удалившиеся от Бога люди в итоге становились жалкими и несчастными.
Пусть же будет нашим даром Божественному Младенцу крепкая и искренняя вера, пример которой даёт нам Пресвятая Богородица, сказавшая Архангелу Гавриилу, возвестившему Ей благую весть: «Се, Раба Господня; да будет Мне по слову твоему» (Лк. 1: 38). Преподобный Ефрем Сирин пишет, что Дева Мария — «Дщерь Света, потому что через Неё озарились Светом и мир, и обитатели его». Святая Церковь призывает нас с верой нести миру этот Свет, Который есть Господь Иисус Христос.
Каждый из нас, для кого Господь — Отец Небесный, обязательно должен принести к Вифлеемским яслям ещё один дар — любовь: любовь друг к другу, ко всем окружающим людям, горячую и действенную, ибо «по тому узнают все, что вы Мои ученики, если будете иметь любовь между собою» (Ин. 13: 35). Рядом с нами всегда есть те, кто страдает, унывает, отчаивается, кто стар и немощен, болен, кому тяжело и одиноко. Необходимо понимать, что там, где нет любви, взаимной поддержки и ответственности, готовности всю жизнь принести в дар тем, кого любишь, там нет ни счастья, ни радости, ни полноты бытия. Господь и Спаситель ждёт от верных чад Святой Церкви добрых плодов — трудов любви и милосердия ради наших ближних.
Год ушедший, милостью Божией, принёс нам немало духовной радости. Он был отмечен теми многими добрыми свершениями в жизни нашей Церкви, которые также стали некими подношениями Богомладенцу Христу.
В дни празднования Рождества Господа и Спасителя нашего Церковь Христова призывает к радостной и благодарной молитве, и мы возносим хвалу и благодарение воплотившемуся Сыну Божию, принёсшему на землю вечное спасение, любовь и мир, за все Его благодеяния и милости, дарованные в минувшем году, за Его всесильную помощь, укреплявшую нас в испытаниях, которые мы преодолевали с верой и упованием на Бога.
Любовь и мирное единство принёс на землю Господь наш Иисус Христос: «Да будут все едино, как Ты, Отче, во Мне, и Я в Тебе, так и они да будут в Нас едино» (Ин. 17: 21). Высочайшая цель, указанная пришедшим на землю Спасителем, — мирное единство людей в единстве с Богом, в одной православной вере, в Единой, Святой, Соборной и Апостольской Церкви. Как верные чада Христовы все мы должны заботиться о сохранении единства нашей Святой Православной Церкви.
Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл, выступая на XIХ Всемирном русском народном соборе с докладом «Наследие князя Владимира и судьбы исторической Руси», отметил, что «в год 1000-летия преставления святого равноапостольного князя Владимира мы обращаемся к наследию, которое он нам оставил… Наследие всегда содержит в себе завет, побуждает потомков к действию. Очевидно, что основной и самый ценный для нас смысл наследия равноапостольного князя — это смысл религиозный: это принятая народом Руси вера Христова». Выбор Крестителя Руси позволил народу раскрыть свои дарования и таланты в лоне христианства, проявить себя в служении вселенской истине Христовой и в рамках этого служения создать собственную цивилизацию".
Первосвятитель призвал всех «прочувствовать и осмыслить единый исторический путь, который начался с Крещения Руси, по нему мы шли сквозь все испытания к победам, именно этот путь открывает нам перспективу будущего. Эта перспектива — хранение и строительство нашей самобытной цивилизации, которая опирается на универсальный христианский фундамент и учитывает национальные начала народов. Таков для нас важнейший урок наследия святого равноапостольного князя Владимира. Мы должны быть достойны этого наследия, обязаны сохранить его и передать грядущим поколениям», — подчеркнул Святейший Патриарх Кирилл.
Дорогие и возлюбленные о Господе Преосвященные архипастыри, отцы, братья и сестры! Вновь и вновь поздравляю вас со светлым и радостным праздником Рождества Христова и молитвенно желаю неоскудевающей благодатной помощи Божией в ваших трудах во славу Белорусской Православной Церкви, во славу Отечества нашего — благословенной Белой Руси, на радость всем нашим ближним. Аминь.
Павел, митрополит Минский и Заславский, Патриарший Экзарх всея Беларуси.